Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 30 человек

Дзень роднай мовы.

Дата: 23 февраля 2024 в 10:22, Обновлено 23 февраля 2024 в 10:29
123 просмотра

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў нашым рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў.  Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькой і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову , шануй свае песні, свае казкі. звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядлў і вялікі ацыянальны скарб”, –  сказаў некалі Змітрок Бядуля.

З 19 па 24 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіць насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры”. 21 лютага ў школе прайшоў Дзень роднай мовы. Вучні з радасцю і натхненнем  прымалі ўдзел у адкрытых уроках, пазакласных мерапрыемствах, прысвечаных святу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.